Аб стварэнні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2020 годзе ў г. Гродна трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны |
|
|
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2020 г. № 1р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2020 годзе ў г. Гродна трэцяга Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка. Аргкамітэту даручана да 20 лютага 2020 г. распрацаваць і зацвердзіць план падрыхтоўкі правядзення мерапрыемства. Пры неабходнасці аргкамітэт можа далучаць ва ўстаноўленым парадку да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый. |
|
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/9211 |
надрукаваць |