Аб стварэнні міжведамаснай працоўнай групы

Сумесным распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь і Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2020 г. № 5ра/11р ў мэтах выпрацоўкі прапаноў па прававым рэгуляванні пытанняў функцыянавання аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Узнагароды" створана міжведамасная рабочая група. Яе кіраўніком прызначана намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Ганна Рабава.

Рабочай группе даручана да 10 лютага 2020 г. Распрацаваць праект прававога акта і прадставіць яго ў Міністэрства юстыцыі для наступнага ўнясення ва ўстаноўленым парадку ў СаветМіністраў.

Пры неабходнасці да работы над праектам могуць далучацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, і ншых арганізацый.


Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/content/9220
надрукаваць