Беларусь з 1 лютага павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты |
|
|
Беларусь з 1 лютага павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 28 студзеня 2020 г. № 46. Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $78,5 за 1 т (раней - $ 77,2). Пошліна на прамагонны бензін павышана з $42,4 да $43,1 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $23,1 да $23,5 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы , змазачных і іншых алеяў. Раней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня. Тады яны былі зніжаны. |
|
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/content/9235 |
надрукаваць |