Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 29 лютага 2020 г. № 80р у мэтах рэалізацыі ініцыятывы па развіцці патэнцыялу і папулярызацыі дасягненняў Беларусі ў сферы інфармацыйных тэхналогій створана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні Міжнароднага форуму "HI-TECH NATION".
Рабочай групе пад кіраўніцтвам Першага намесніка Прэм'ер-міністра Дзмітрыя Крутога неабходна да 1 чэрвеня 2020 года падрыхтаваць і ўнесці на разгляд Прэм'ер-міністра праект канцэпцыі правядзення форуму, а таксама прыняць іншыя меры па забеспячэнню падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя

