Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 12.05.2020

Аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 мая 2020 г. № 123р створана міжведамасная рабочая група па распрацоўцы праекта пастановы Савета Міністраў і Нацыянальнага банка "Аб зацвярджэнні антыінфляцыйнай праграмы".

Рабочай групе пад кіраўніцтвам намесніка Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэя Картуна неабходна выпрацаваць прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне антыманапольнай дзейнасці, цэнавай, грашова-крэдытнай і бюджэтна-падатковай палітыкі, развіццё камунікацыйнай палітыкі, забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, і да 1 жніўня 2020 г. забяспечыць падрыхтоўку праекта пастановы.

Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручана да 1 верасня 2020 г. унесцi праект пастановы ў Савет Міністраў.