Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 27.05.2020

Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 26 мая 2020 г. № 316.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $8,3 за 1 т (раней - $6,8).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $3,7 да $4,5 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $2 да $2,4 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы , змазачных і іншыхалеяў.

Ранней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 мая. Тады яны былі зніжаны.