Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 12.06.2020

Раман Галоўчэнка: МАЗ павінен быць устойлівы да знешніх шокаў

Мінскі аўтамабільны завод павінен быць устойлівы да знешніх шокаў, заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчэнка, наведваючы прадпрыемства.

"У цэлым неабходна паглядзець устойлівасць прадпрыемства да знешніх шокаў, наколькі яно канкурэнтаздольнае цяпер, наколькі фінансавыя патокі даюць магчымасць забяспечваць стабільную работу, што яшчэ можа зрабіць дзяржава для таго, кааб падтрымаць прадпрыемства ў няпростай сітуацыі", - сказаў Раман Галоўчэнка.

Ён звярнуў увагу, што не выпадкова выбраў МАЗ для свайго першага наведвання ў якасці кіраўніка Урада. "Гэта адзін з тых брэндаў, якія праславілі рэспубліку. Пытанні ўстойлівага функцыянавання, устойлівага развіцця МАЗа, вядома, у фокусе кіраўніцтва краіны і Урада", - сказаў Прэм'ер-міністр.

Раман Галоўчэнка адзначыў, што цяпер даволі складаны час для ўсіх аўтавытворцаў, машынабудаўнікоў, але пытанні, з якімі сутыкаецца МАЗ, ляжаць не толькі ў плоскасці наступстваў, выкліканых каранавірусам, - замарожвання паставак, прасядання традыцыйных рынкаў.

"З боку дзяржавы і так зроблена нямала ў плане фінансавай дапамогі, але давайце паглядзім, наколькі яна эфектыўна выкарыстоўваецца. І калі неабходна – што яшчэ можна зрабіць, дзе падставіць плячо, зразумела, на аснове ўзаемных абавязацельстваў", - рэзюмаваў Раман Галоўчэнка.

У час наведвання Прэм'ер-міністру прадэманстравалі тэхніку МАЗ, у тым ліку першы электробус. Ён таксама пагутарыў з камандай пілотаў "МАЗ-СПОРТаўта", якія рыхтуюцца да гонкі "Дакар-2021".


Фотаздымкі