Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 25.06.2021

Раман Галоўчанка: Мы не станем прымаць надыктаванае нам звонку рашэнне

Мы не станем прымаць надыктаванае нам звонку рашэнне, заявіў Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час пасяджэння пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.

Сёння ў Авальнай зале ён прадставіў у першым чытанні законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь".

"Больш за чвэрць стагоддзя мінула з моманту, калі ў сценах Авальнай залы быў прыняты наш Асноўны закон, які на доўгія гады замацаваў уласны шлях развіцця маладой суверэннай дзяржавы. Закладзеныя ў той перыяд канстытуцыйныя асновы беларускай дзяржаўнасці забяспечваюць неабходныя ўмовы для таго, каб Беларусь стала моцнай і стабільнай краінай і сапраўднай дзяржавай для народаў. Відавочна, што самастойны палітычны суб'ект у цэнтры Еўропы, які не жадае гуляць па навязаных звонку правілах, шмат каму не дае спакою. У ход ідуць самыя езуіцкія метады і прыёмы - ад хлусні да надуманых санкцый", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, падзеі апошняга часу даказалі, што мы не станем прымаць надыктаванае нам звонку рашэнне. "І будзем рашэнне прымаць самі, заснаванае на патрэбах і патрабаваннях беларускага грамадства. Менавіта такім рашэннем з'яўляецца прадстаўлены сёння законапраект", - адзначыў Прэм'ер.

Фота: БелТА

Фотаздымкі