Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 01.07.2021

Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову з Міхаілам Мішусціным

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову са Старшынёй Урада Расіі Міхаілам Мішусціным.

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама сумеснага процідзеяння нелегітымным мерам націску ў парушэнне норм міжнароднага права, інтэнсіфікацыю прамысловай кааперацыі, а таксама зверылі гадзіннікі па падрыхтоўцы пакета саюзных праграм, якія знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці.

Акрамя таго, Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін абмеркавалі ход падрыхтоўкі да XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".