Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 08.07.2021

Ігар Петрышэнка абмеркаваў у Оршы работу ў чырвоных зонах, кавідныя выплаты і наяўнасць СІА

Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведалі Аршанскую гарадскую бальніцу нумар 1 імя Сямашкі.

"Работа ў чырвоных зонах у гарачае надвор'е, кавідныя выплаты, наяўнасць СІА і камплектуючых для высокатэхналагічнага абсталявання, работа маладых спецыялістаў". Гэтыя і іншыя пытанні віцэ-прэм'ер абмеркаваў сёння ў Оршы.

Цяпер, у пандэмію COVID-19, бальніца працуе ў тым ліку і як кавідны шпіталь. Частка аддзяленняў знаходзіцца ў чырвонай зоне, а ў іншых медработнікі аказваюць дапамогу грамадзянам з хранічнымі захворваннямі, у тым ліку кардыялагічнымі, неўралагічнымі, гінекалагічнымі, уралагічнымі, афтальмалагічнымі. Ігар Петрышэнка азнаёміўся з работай ангіяграфічнага кабінета, наведаў і рэанімацыйнае аддзяленне.