Хто стаў на шлях экстрэмізму не спыніцца ні перад чым. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
"Не магу не закрануць рэзанансную падзею, якая адбылася ўчора ў Мінску і, безумоўна, узрушыла ўсю краіну. У ходзе правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па барацьбе з экстрэмізмам і тэрарызмам загінуў супрацоўнік спецпадраздзялення КДБ, адданны воінскай прысязе і службоваму абавязку. Гэта вялікая трагедыя для сям'і, якая страціла мужа, бацьку, карміцеля, для калег па службе, якія страцілі баявога таварыша. Мы смуткуем разам з роднымі і блізкімі", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён падкрэсліў, што са здарэння трэба зрабіць высновы. "Тыя, хто стаў на шлях экстрэмізму, не спыняцца ні перад чым. І аб гэтым нас папярэджваў Кіраўнік дзяржавы 30 ліпеня на сустрэчы з актывам краіны. Тады ён сказаў, што дэструктыўныя сілы ўзялі на ўзбраенне тактыку змоў, спроб тэрактаў, куратары якіх знаходзяцца за мяжой. Таму ў якасці адной з найважнейшых мер па ажыццяўленні бяспекі ў цяперашніх умовах Прэзідэнт абазначыў умацаванне дысцыпліны на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах дзейнасці. Гэта ў роўнай ступені датычыцца не толькі выканальніцкай, але і вытворчай і тэхналагічнай дысцыпліны", - адзначыў Прэм'ер-міністр.
Савет Міністраў выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
Фота: БелТА
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя