Электронныя звароты |
|
Электронныя звароты грамадзян, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Грамадзяне, юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх. Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел. Электронны зварот – зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове. Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў, за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Заяўнік мае права адазваць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай або электроннай заявы. У выпадку, калі накіраваныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам. Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты:
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнікам у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. |
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/feedback_eltreatment/ |
надрукаваць |