Бел | Рус | Eng PDA

Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Крутой Дзмітрый Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў п.Белыничи Магілёўскай вобласці. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, у 2010 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.


 

2003-2004 інжынер кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу, аспірант Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
2004-2006 вядучы, галоўны эканаміст сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
2006-2014 намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў - начальнік упраўлення ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
2014-2018 намеснік, першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
2018-2019 Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
2019 Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь