Бел | Рус | Eng PDA

Навiны

  • 17/07/2019навіна

    Аб назначэнні В.В.Мірусіна

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь назначыў Мірусіна Вячаслава Віктаравіча намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

  • 10/07/2019навіна

    Аб ліцэнзаванні імпарту партландцэмента

    ​Беларусь ўводзіць ліцэнзаванне імпарту партландцэмента. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лiпеня 2019 года № 459.

  • 25/06/2019навіна

    Аб назначэнні І.В.Малкінай

    Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2019 года  № 415 намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці ”Белдзяржхарчпрам“ назначана Малкіна Ія Вітальеўна.

  • 21/06/2019навіна

    Аб прадастаўленні прававой аховы тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы

    ​​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне аб парадку складання заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы, правядзення па ёй экспертызы і прыняцця рашэння па выніках экспертызы. Гэта замацавана пастановай Урада ад 19.06.2019 г. № 403.

  • 17/06/2019навіна

    Аб замацаванні службовых асоб

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2019 г. № 230р у мэтах забеспячэння эфектыўнага ўзаемадзеяння рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання па выкананню даручэнняў Кiраўнiка дзяржавы аб паскораным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек

  • 17/06/2019навіна

    Аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі

    ​​Пастановай Савета Міністраў ад 14 чэрвеня 2019 г. № 385 зацверджана Палажэнне аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі.

  • 01/06/2019навіна

    Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

    ​Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 мая 2019 года № 342.

  • 27/05/2019навіна

    Аб увядзенні часовай забароны на вываз неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы з Беларусі за межы ЕАЭС

    ​​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2019 г. № 334 устаноўлена часовая забарона на вываз з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы, якія паходзяць з беларускай тэрыторыі, пры іх памяшканні пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыі і рээкспарту.

  • 17/05/2019навіна

    Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

    ​Пастанновай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 16 мая 2019 года № 304 вызвалены:Малкіна Ія Вітальеўна ад пасады першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта; Семенкевіч Дзмітрый Ігаравіч ад пасады намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта;Шэдко Дзмітрый Генадзьевіч ад пасады першага намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў.

  • 10/04/2019навіна

    Аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці аб супрацоўніцтве

    ​Савет Міністраў Беларусі адобрыў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.

1 2 3 4 5

Пошук

Па тыпу публікацыі:
Па даце дакумента:

Па ключавых словах: