Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Тры новыя тэхналагічныя лініі па вытворчасці цэменту магутнасцю 1,8 млн.т цэменту ў год кожная павінны быць уведзены ў строй у Беларусі ва ўстаноўлены тэрмін. Такую задачу 30 сакавіка паставіў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч перад удзельнікамі нарады, прысвечанай развіццю цэментнай галіны, якая прайшла на РУП "Беларускі цэментны завод" (г.Касцюковічы, Магілёўская вобласць).
У кожнай вобласці Беларусі будуць пабудаваны вытворчасці гарачага цынкавання. Пра гэта паведаміў 30 сакавіка на цырымоніі пуску ў эксплуатацыю цэха гарачага цынкавання на РУП "Рэчыцкі метызны завод" Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сямашка.
Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні 29 сакавіка адобрыў Комплексны бізнес-план развіцця льняной галіны Рэспублікі Беларусь у 2011-2015 гадах.
Урад Беларусі з 1 красавіка 2011 года ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
Урадам Беларусі створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2011 года нумар 389.
Рэспубліканскі міжведамасны савет па правядзенню рэформы ў будаўнічай галіне і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі створаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2011 года нумар 378, якой зацверджаны Палажэнне аб савеце і яго склад.
Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011 - 2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2011 года нумар 373.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 26 сакавіка зрабіў рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці. У ходзе наведвання ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" у горадзе Шклове кіраўнік Урада азнаёміўся з ходам тэхнічнага пераўзбраення і рэканструкцыі гэтага прадпрыемства.
Урад Беларусі радыкальна скараціў колькасць абавязковых першасных уліковых дакументаў у бухгалтарскім уліку. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2011 года нумар 360 "Аб зацвярджэнні пераліку першасных уліковых дакументаў".
Аб'ём капітальных укладанняў у развіццё Беларускай энергасістэмы ў 2011-2015 гадах складзе $5,9 млрд. Гэта прадугледжана Дзяржаўнай праграмай развіцця Беларускай энергетычнай сістэмы на 2011-2015 гады, прект якой разгледжаны 23 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі.