Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
11 сакавіка ў Палацы культуры ветэранаў у Мінску адбылася сустрэча Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Тозіка з актывам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, на якой прысутнічалі старшыні абласных і Мінскай гарадской арганізацый, члены Прэзідыума Рэспубліканскага савета ветэранаў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 10 сакавіка сустрэўся са старшынёй праўлення Ашчаднага банка Расіі Германам Грэфам.
Пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да правядзення 15 сакавіка 2011 года ў Мінску пасяджэнняў Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС (Вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, разгледжаны 10 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі.
Не менш як палавіна ВУП Беларусі ў 2015 годзе павінна фарміравацца за кошт высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, выступаючы 4 сакавіка на сесіі агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін 4 сакавіка наведаў з рабочай паездкай ВРУП "Беларускі цэментны завод" і ВРУП "Крычаўцэментнашыфер".
У гарадах-спадарожніках Мінска будзе стварацца сучасная інфраструктура і транспартныя зносіны са сталіцай. Аб гэтым паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін 3 сакавіка ў праграме "Актуальнае інтерв'ю" Першага нацыянальнага тэлеканала.
Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года прысуджаны дваццаці прадпрыемствам і арганізацыям. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 248.
У Беларусі за мінулую пяцігодку дзяржпадтрымка АПК склала каля Br25 трлн. Аб гэтым паведаміў 2 сакавіка ў праграме "Актуальнае інтэрв'ю" Першага нацыянальнага тэлеканала Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Валерый Іваноў.
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік 3 сакавіка прыняў удзел у пасяджэнні падагульняючай калегіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Тозік 3 cакавіка правёў пасяджэнне Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь