Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Беларусь з 1 лістапада 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2018 г. № 768.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2018 г. № 754 аб'яўлена навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна пройдзе з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года.
Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 снежня ў Брэсце, паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2018 г. № 309р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб дзяржаўных закупках, у тым ліку ў дачыненні да лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў. Яе кіраўніком назначаны Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч.
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, прынятая на V Усебеларускім народным сходзе, непахісная і павінна быць выканана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 кастрычніка на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь адобрыў праект Пагаднення аб узаемадзеянні па прафілактыцы і ліквідацыі ачагоў хвароб і шкоднікаў лесу на прыгранічных тэрыторыях дзяржаў - удзельніц СНД у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 13 кастрычніка 2018 г. № 736.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва ўмацавала свой міжнародны аўтарытэт, заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў ШАС.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2018 г. № 296р створана міжведамасная рабочая група для выпрацоўкі прапаноў аб падрыхтоўцы нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае стварэнне асобага рэжыму па заключэнні і рэалізацыі спецыяльных доўгатэрміновых інвестыцыйных дамоваў. Яе кіраўніком назначаны Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы і Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц назначаны прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання закрытага акцыянернага таварыства "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя". Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2018 года № 713.
2 кастрычніка пад старшынствам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса прайшло пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў. Разгледжаны праект Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года.