Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Матэрыяльная дапамога на праезд будзе аказана іншагароднім навучэнцам і студэнтам дзяржустаноў дзённай формы навучання, сярэднедушавы даход сям'і якіх не перасягае 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы. Такая норма змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 375 "Аб парадку аказання матэрыяльнай дапамогі на праезд маючым патрэбу навучэнцам і студэнтам дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі".
Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з фінансавымі карпарацыямі Карэі. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Лі Юн Су.
Урад Беларусі скарэкціраваў падыходы да парадку ўліку даходаў сям'і (грамадзяніна) для аказання насельніцтву дзяржаўнай падтрымкі. Гэта рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 374, якая ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы ў Мінску з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Паўлам Барадзіным. "Мы пераадолелі негатыўныя тэндэнцыі 2005-2006 гадоў у сувязі з увядзеннем ПДВ па краіне прызначэння", - адзначыў кіраўнік беларускага Урада.
Беларусь, Расія і Казахстан прынялі праект мерапрыемстваў па рэалізацыі плана дзеянняў па фарміраванню Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС на 2008-2010 гады. Гэты дакумент абмяркоўваўся сёння на нарадзе членаў інтэграцыйнага камітэта ЕўрАзЭС ад Беларусі, Казахстана і Расіі. Дэлегацыі на ім прадстаўлялі віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў, Намеснік Старшыні Урада Расіі Сяргей Нарышкін, віцэ-міністр індустрыі і гандлю Казахстана Жанар Айтжанава.
Прырост унутранага валавога прадукту Беларусі за студзень-люты бягучага года склаў 9,9 працэнта. Аб гэтым далажыў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку 13 сакавіка на рабочай сустрэчы, паведамляе прэс-службе Кіраўніка дзяржавы.
Урад Беларусі і расійскае ААТ "АФК "Сістэма" сёння заключылі Генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісалі Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і прэзідэнт АФК "Сістэма" Аляксандр Ганчарук.
У Беларусі ў 2008 годзе плануецца пабудаваць 271 аграгарадок. Аб гэтым паведаміў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Іван Бамбіза на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі, на якім абмяркоўвалася выкананне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.
Беларусь гатова да абмеркавання любых праектаў супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Аб гэтым заявіў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка сёння ў Мінску на сустрэчы з членам Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі Сесілам Паркінсанам.
Урад Беларусі ўзмоцніў стымуляванне кіраўнікоў эфектыўна працуючых прадпрыемстваў. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 316 "Аб некаторых пытаннях аплаты працы кіраўнікоў арганізацый".