Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
У Беларусі вызначаны памер і ўстаноўлены адзіны парадак унясення платы за навучанне ў дзіцячых школах мастацтваў, паведаміла начальнік упраўлення навучальных устаноў і кадраў Міністэрства культуры Беларусі Наталля Шмакава, каменціруючы Пастанову Савета Міністраў нумар 281.
Савет "Беларусь - ЕС" прапануе пакрокавую стратэгію вяртання Беларусі ў генеральную сістэму прэферэнцый Еўрасаюза. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка журналістам у Мінску па выніках сустрэчы дэлегацыі дзелавога савета "Беларусь - ЕС" з Першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам.
Новая праграма "Інавацыйныя біятэхналогіі" распрацоўваецца ў Беларусі, паведаміў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец у час наведвання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванню.
Урад зацвердзіў Дзяржаўную праграму садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2008 год. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 314.
Перасяванне азімых збожжавых культур у Беларусі ў бягучым годзе складзе не больш як 3-4 працэнты, або 40-50 тыс.га, што блізка да шматгадовых паказчыкаў. Аб гэтым заявіла сёння першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўвася ход падрыхтоўкі да пасяўной 2008 года. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага.
Беларусі неабходна сучасная канкурэнтаздольная ахова здароўя, заявіў сёння журналістам у Мінску Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец пры наведванні будуемых аб'ектаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця".
У Беларусі і Украіны няма перашкод для развіцця бізнесу. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, прымаючы Першага віцэ-Прэм'ер-міністра Украіны Аляксандра Турчынава, сустаршыню міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву.
Беларусь і Сірыя могуць напоўніць супрацоўніцтва новымі эканамічнымі праектамі. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў Мінску на сустрэчы з міністрам эканомікі і гандлю Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Амерам Хосні Лутфі, які з'яўляецца таксама сустаршынёй сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёваму, эканамічнаму і тэхнічнаму супрацоўніцтву.
Міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Кубай аб пастаўцы 100 аўтобусаў МАЗ падпісана 27 лютага ў Мінску. У дакуменце агавораны ўмовы прадастаўлення ААБ "Беларусбанк" крэдыту Кубе для фінансавання гэтых паставак. Са свайго боку Куба прадаставіць неабходныя гарантыі па яго пагашэнню.
Імпарт фуражнага збожжа ў Беларусь у 2008 годзе неабходна максімальна скараціць за кошт павелічэння ўласнай вытворчасці. Такую задачу паставіў сёння Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза на пасяджэнні калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.