Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку вызначэння прадпрыемствамі сумы перавышэння падаткаў у 2008 годзе. Для разліку гэтай сумы прымяняецца прагнозны індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў памеры 111 працэнтаў. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 245.
Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім абмяркоўваўся ход рэалізацыі праграмы развіцця вытворчасці плодаагароднінных кансерваў у Беларусі на 2006-2010 гады.
У Еўразійскім эканамічным супольніцтве (ЕўрАзЭС) неабходна ўдасканаліць парадак распрацоўкі найважнейшых дакументаў. Такую думку выказаў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Генеральным сакратаром ЕўрАзЭС Таірам Мансуравым.
На мадэрнізацыю энергасістэмы і энергазберажэнне ў Беларусі ў 2008 годзе будзе накіравана Br3,8 трлн. Гэтыя сродкі прадугледжаны на рэалізацыю ў 2008 годзе Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года. Комплекс мерапрыемстваў на бягучы год па выкананню комплекснай дзяржпраграмы зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 261 ад 22 лютага.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 223 зацверджаны архітэктурны праект будаўніцтва газатурбіннай устаноўкі, стварэнне якой дасць магчымасць павысіць надзейнасць электразабеспячэння ААТ "Гродна Азот" і забяспечыць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў.
У Беларусі ў бягучым годзе плануецца павялічыць заработную плату ўсім катэгорыям медыцынскіх работнікаў. Як паведаміў сёння журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец, праект адпаведнага нарматыўна-прававога акта ўжо распрацоўваецца міністэрствамі аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі вярнулі 20-працэнтную скідку на аплату вады грамадзянам, якія ўстанавілі лічыльнікі за ўласныя сродкі. Адпаведнае рашэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў нумар 233 "Аб некаторых пытаннях спагнання платы за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі" ад 20 лютага 2008 года.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 216 узгоднены памер укладу, які ўнясе "Белнафтахім" у статутны капітал гэтай кампаніі.
Таксавы кошт драўніны на пні ў Беларусі павышаны ў сярэднім на 20 працэнтаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 214 ад 18 лютага, яно ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2008 года.
Урад Беларусі пастановай нумар 201 зацвердзіў пералік імпартазамяшчальных тавараў, якія вырабляюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон (СЭЗ) краіны і пастаўляюцца на ўнутраны рынак у перыяд з 2008 па 2010 год.