Навiны

  • 24/05/2018навіна

    Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2018 года № 382 вызвалены: Богуш Вадзім Анатольевіч ад пасады першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка; Даўгаполава Вольга Іванаўна ад пасады Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Мілане (Італьянская Рэспубліка) у сувязі з пераводам на іншую пасаду; Шышко Аляксандр Аляксеевіч ад пасады намесніка Міністра транспарту і камунікацый у сувязi з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай.

  • 24/05/2018навіна

    Аб стварэнні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пілотных інавацыйных аб'ектаў

    ​Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі будзе выдзелена ў 2018 годзе больш за Br10 млн на стварэнне інавацый для АПК. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2018 года № 378.

  • 11/05/2018навіна

    Аб парадку накіравання апавяшчэнняў аб вытворчасці будаўніча-мантажных работ

    ​Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 мая 2018 г. № 343 зацверджана Палажэнне аб парадку накіравання апавяшчэнняў аб вытворчасці будаўніча-мантажных работ (БМР).

  • 10/05/2018навіна

    Сустрэча з прадстаўнікамі Савета выканаўчых дырэктараў Групы Сусветнага банка

    ​Беларусь разлічвае на павелічэнне ў краіне партфеля праектаў Сусветнага банка. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі Савета выканаўчых дырэктараў Групы Сусветнага банка.

  • 10/05/2018навіна

    Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту

    ​Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь даручыў Міністэрству фінансаў выдзеліць у II квартале 2018 года за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Нарачанскі" 1359,1 тыс. рублёў. Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 8 мая 2018 года №342.

  • 26/04/2018навіна

    Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

    ​Беларусь з 1 мая 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 года № 325.

  • 26/04/2018навіна

    Аб стварэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2021 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Міжнароднай фізічнай алімпіяды

    ​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 красавiка 2018 г. № 112р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню ў 2021 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Міжнароднай фізічнай алімпіяды. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

  • 24/04/2018навіна

    Аб рэспубліканскім свяце "Апошні званок"

    ​Рэспубліканскае свята "Апошні званок" для вучняў XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адбудзецца 30 мая 2018 года на базе дзяржаўнай установы "Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-арэна ". Адпаведныя даручэнні дадзены Міністэрству адукацыі, Міністэрству культуры, Мінскаму гарвыканкаму і замацаваны распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2018 года № 107р.

  • 14/04/2018навіна

    Аб пасольствах Беларусі ў Эфіопіі і Кеніі

    У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 кастрычніка 2018 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія. Гэта замацавана пастановай Урада ад 13 красавіка 2018 года № 285.

  • 10/04/2018навіна

    Пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

    Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў патрабуе больш актыўнага вырашэння задач па дыверсіфікацыі экспарту і развіццю паслуг. Адпаведнае даручэнне кіраўнік Урада даў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход рэалізацыі Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту Беларусі на 2016-2020 гады.

1 2 3 4 5 6 7

Пошук

Па тыпу публікацыі:
Па даце дакумента:

Па ключавых словах: