Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Дзяржаўныя доўгатэрміновыя аблігацыі на суму Br4,7 трлн. з тэрмінам абарачэння адзін год выпушчаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 30 снежня 2011 года нумар 1774.
Савет Міністраў разгледзеў некаторыя пытанні спажывання электраэнергіі і прыроднага газу ў 2012 годзе. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове нумар 1777 ад 30 снежня 2011 года.
Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў (бензіну, газы, паліва дызельнага, біядызельнага і маторнага) на 2012 год для дзяржаўных структур. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове нумар 1776 ад 30 снежня 2011 года.
Урад Беларусі зацвердзіў парадак правядзення таргоў па выбару інвестараў для асваення радовішчаў карысных выкапняў на падставе інвестыцыйнага або канцэсійнага дагавораў, а таксама парадак заключэння, змянення i спынення канцэсійнага дагавора. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 1743 ад 28 снежня 2011 года.
Беларусь з 1 студзеня 2012 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1756 ад 28 снежня 2011 года.
Міжведамасная камісія па развіцці сістэмы прысваення і выкарыстання рэйтынгаў па нацыянальнай шкале ствараецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 22 снежня 2011 года № 1725/24.
ААТ "Беларуськалій" пералічыць у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця ў 2011-2012 гадах частку свайго прыбытку па выніках працы за 9 месяцаў 2011 года ў суме Br697,638 млрд. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 20 снежня 2011 г. № 1717.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч 23 снежня правёў перамовы з кіраўніцтвам кітайскага холдынга "Джылі" (Geely Automobile Holdings Ltd.). У ходзе сустрэчы абмяркоўвалася пытанне стварэння вытворчасці легкавых аўтамабіляў у рэспубліцы.
Камісія па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці ўтворана ва Урадзе Беларусі. Рашэнне аб гэтым зацверджана пастановай Савета Міністраў №1705 ад 20 снежня 2011 года.
Урад Беларусі выдасць гарантыю Дзяржаўнаму банку развіцця Кітая па крэдыту на будаўніцтва Віцебскай ГЭС. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1700 ад 20 снежня бягучага года.