Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Урад Беларусі зацвердзіў меры па падрыхтоўцы да палявых работ, аб'ёмы вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама аб'ёмы нарыхтоўкі травяных кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі ў 2012 годзе. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1696 ад 17 снежня 2011 года.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнню Кіраўніка дзяржавы ўручыў сёння дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
21 снежня адбылося сумеснае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у ходзе якога Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін выступіў з дакладам аб выніках і планах развіцця ў сферах будаўніцтва, транспартнага абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Урад Беларусі павялічыў квоты на вытворчасць тытунёвых вырабаў у 2011 годзе на 0,55% да 29,39 млрд. штук. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №1692 ад 15 снежня, яно ўступіла ў сілу з дня прыняцця дакумента.
Парадак выдачы комплексных прыродаахоўных дазволаў зацверджаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Саўміна нумар 1677 ад 12 снежня 2011 года.
Урад Беларусі вызначыў крытэрыі ацэнкі плацежаздольнасці прадпрыемстваў. Яны зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1672 ад 12 снежня 2011 года.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі з'яўляецца надзейным шчытом нашай Радзімы, заявіў 20 снежня Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі.
Малочная жывёлагадоўля ў Беларусі ў бягучай пяцігодцы павінна стаць высокаэфектыўнай. Аб гэтым заявіў сёння ў Горках на нарадзе па пытаннях будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных ферм у 2011-2012 гадах у Горацкім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч 15-16 снежня прыняў удзел у рабоце пастаянна дзеючага семінара кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму "Імпартазамяшчэнне як найважнейшы фактар дасягненні збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь".
13 снежня Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч зрабіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць. У ходзе паездкі кіраўнік Урада наведаў Докшыцкі і Аршанскі раёны, дзе правёў нарады па пытаннях будаўніцтва і мадэрнізацыі малочна-таварных ферм у Віцебскай вобласці, а таксама наведаў малочна-таварную ферму ААТ "Росский Сялец" (вёска засеклі Аршанскага раёна).