Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
13 снежня ў Доме Урада адбылося сумеснае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці Рэспублікі Беларусь і Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое прайшло пад старшынствам Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка.
Мінімальная заработная плата ў Беларусі з 1 студзеня 2012 года ўстанаўліваецца ў памеры Br1 млн. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 9 снежня 2011 года нумар 1666.
Беларусь разлічвае на пашырэнне сумесных праектаў з Кітаем. Аб гэтым заявіў 9 снежня Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Лу Гуйчэнам, які завяршае дыпмісію ў Беларусі.
Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін 9 снежня зрабіў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць. Пытанні рэалізацыі інвестыцыйных праектаў ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" і асваенне новай імпартазамяшчальнай прадукцыі на ААТ "Гродзенскі шклозавод" былі разгледжаны ў ходзе візіту.
У Беларусі пашыраны пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, а таксама аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.
Ліміт на здабычу нафты ў Беларусі на 2011 год зніжаны з 1,7 млн.т да 1,68 млн.т. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 1653 ад 6 снежня 2011 года.
Беларускі ўрад выдаў гарантыю ААТ "Ашчадны банк Расіі" і Еўразійскаму банку развіцця ў пагашэнні сіндыкаванага крэдыту ў памеры $1 млрд., які выдаецца ААТ "Беларуськалій" на агульнакарпаратыўныя мэты, а таксама ў выплаце працэнтаў і іншых плацяжоў за карыстанне гарантаванай пазыкай. Аб гэтым гаворыцца ў пастановах Савета Міністраў Беларусі нумар 1633 і нумар 1634 ад 2 снежня 2011 года.
Урад Беларусі прадаставіў адкрытым акцыянерным таварыствам "Белаграпрамбанк" і "ААБ Беларусбанк" гарантыі ў пагашэнні асноўнай сумы доўгу па крэдытах, выдадзеных сельскагаспадарчым і іншым арганізацыям на развіццё малочнай галіны на агульную суму Br290,2 млрд. і 27,8 млн. еўра. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1630 ад 1 снежня бягучага года.
Пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў адбылося 6 снежня ў Доме Урада. У ходзе пасяджэння былі разгледжаны праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2012 год, дапрацаваных з улікам даручэнняў, дадзеных Кіраўніком дзяржавы 22 лістапада бягучага года. Таксама абмяркоўвалiся пытаннi рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь" і Праграмы дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2011 - 2015 гады, накіраваных на стварэнне спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай і інвестыцыйнай дзейнасці ў дзяржаве.
Беларусь вывучыць вопыт Кітая па стварэнню індустрыяльных паркаў. З гэтай мэтай будзе заключана пагадненне паміж урадамі Беларусі і КНР аб арганізацыі ў Кітаі семінара для беларускіх спецыялістаў па пытаннях вывучэння вопыту стварэння індустрыяльных паркаў.