Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання "Белэксімгарант" застрахуе экспартныя рызыкі ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" і РУП "Мінскі трактарны завод" па пастаўках прадукцыі ў Венесуэлу. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 1624 ад 1 снежня 2011 года.
Пастановай Савета Міністраў № 1620 створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню 8-га этапу Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, які запланаваны на 25 лютага 2012 года і адбудзецца ў Раўбічах. Старшынёй аргкамітэта прызначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Анатоль Тозік.
Забарону на вываз неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы хутка ўвядуць у Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 1612 ад 30 лістапада 2011 года.
З 1 па 3 снежня адбыўся афіцыйны візіт беларускай урадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам ў Рэспубліку Саюз М'янма.
Беларусь і В'етнам у бліжэйшыя пяць гадоў плануюць павялічыць штогадовы аб'ём тавараабароту да $ 1 млрд. Аб гэтым заявіў 1 снежня на адкрыцці беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму ў Хашыміне (В'етнам) Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Беларусь і В'етнам дамовіліся развіваць усебаковае супрацоўніцтва. Пра гэта сказана ў сумесным беларуска-в'етнамскім камюніке па выніках афіцыйнага візіту Прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў В'етнам.
В'етнам гатовы пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю, заявіў сёння на сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам Прэзідэнт В'етнама Чыонг Тан Шанг.
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч прапанаваў стварыць больш камфортныя ўмовы для супрацоўніцтва кампаній Беларусі і В'етнама. Адпаведную прапанову ён агучыў 29 лістапада ў час перагавораў з Прэм'ер-міністрам В'етнама Нгуен Тан Зунгам.
Беларусь і Ханой створаць сумесны навукова-практычны цэнтр. Адпаведнае пагадненне паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і В'етнамскай акадэміяй навук і тэхналогій падпісана сёння ў Ханоі.
Беларусь з 1 снежня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1601 ад 26 лістапада 2011 года.