Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Канцэпцыя кіравання валавым знешнім доўгам Рэспублікі Беларусь і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі зацверджаны сумеснай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 2011 года нумар 574/12.
Урадам Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма "Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады". Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 10 мая 2011 года нумар 587 "Аб некаторых пытаннях арганізацыі даследаванняў палярных раёнаў Зямлі".
Беларусь за пяцігодку павінна павялічыць экспарт інавацыйнай прадукцыі больш як у 2,5 раза прыкладна да $7,9 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў, каменціруючы праект Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2011-2015 гады, які разгледжаны 10 мая на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
Беларусь плануе ў бягучым годзе падпісаць з Кітаем дакументы аб выкананні новых буйных сумесных праектаў на агульную суму $1,5 млрд. Аб гэтым заявіў 10 мая Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік на сустрэчы з членам Цэнтральнага камітэта КПК, сакратаром парткама аўтаномнага раёна Унутраная Манголія Ху Чуньхуа.
6 мая Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў правёў прамую тэлефонную лінію з чытачамі і журналістамі газеты "Беларуская ніва".
У АПК Беларусі будуць створаны новыя прадпрыемствы з удзелам замежных інвестараў. Пра гэта паведаміў 5 мая на прэс-канферэнцыі Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Валерый Іваноў.
Беларусь і Венесуэла адкрылі сумесны гандлёвы дом у Каракасе. Статутны фонд сумеснага беларуска-венесуэльскага гандлёвага прадпрыемства Venbelcom С.A. на 51 працэнт сфарміраваны венесуэльскім бокам (кампанія Suvinca), 49 працэнтаў - беларускім бокам, у тым ліку 29,4 працэнта належыць ДА "Белресурсы", 19,6 працэнта - ЗАТ "Трастбанк".
Урад Беларусі з 1 мая 2011 года ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 29 красавіка 2011 года нумар 557.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 28 красавіка 2011 года нумар 553 у рэспубліц зацверджаны новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2011 года ў разліку на адзін месяц на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2011 года.
Неабходнасць правядзення сур'ёзных структурных рэформ наспела ў эканоміцы Беларусі. Аб гэтым заявіў 29 красавіка Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік, выступаючы на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ.