Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Кабякоў Андрэй Уладзіміравіч

Нарадзіўся 21 лістапада 1960 г. у г.Маскве. У 1963 годзе пасля накіравання яго бацькі для далейшага праходжання службы ў Беларускай ваеннай акрузе сям’я пераехала ў БССР. Пачаў вучобу ў школе ў в.Бабровічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, затым вучыўся ў школе № 2 г.Шчучына Гродзенскай вобласці. У 1977 годзе скончыў ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сярэднюю школу № 50 г.Мінска.

1977 – 1983 студэнт Маскоўскага ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі авіяцыйнага інстытута імя С.Арджанікідзэ (з’яўляўся Ленінскім стыпендыятам, па заканчэнні атрымаў дыплом з адзнакай)
1983 – 1985 майстар, старшы майстар механазборачнага цэха Мінскага механічнага завода імя С.І.Вавілава
1985 – 1988 старшы майстар, намеснік начальніка зборачнага цэха, намеснік начальніка зборачнай вытворчасці Рагачоўскага завода ”Дыяпраектар“, Гомельская вобласць
1988 – 1989 інструктар арганізацыйнага аддзела Рагачоўскага гаркама Кампартыі Беларусі
1989 – 1991 слухач Інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі
1991 – 1995 начальнік планава-эканамічнага аддзела, намеснік дырэктара па эканоміцы Рагачоўскага завода ”Дыяпраектар“, Гомельская вобласць
1995 – 1996 намеснік начальніка Службы кантролю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
1996 – 1998 намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
июнь – декабрь 1998 прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці
1998 – 2000 Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
2000 – 2001 Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
2001 – 2002 Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
2002 – 2003 Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь – Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь
2003 – 2010 Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
2010 – 2011 Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
2011 – 2012 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі
2012 – 2014 Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
2014 Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Працуючы ў якасці Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, адначасова з 2003 па 2010 год з’яўляўся членам Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Інтэграцыйнага камітэта Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, з 2003 па 2006 год – Групы высокага ўзроўню па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі і Украіны, з 2009 па 2010 год – Камісіі Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі.

З 2001 па 2011 год выконваў функцыі кіраўніка ад Рэспублікі Беларусь Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, Шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый і Міжнароднай фінансавай карпарацыі.

З’яўляючыся Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, адначасова з 2011 па 2012 год прадстаўляў інтарэсы краіны ў якасці Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве, спецыяльнага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Еўразійскага эканамічнага супольніцтва.

У 2006 годзе ўзнагароджаны ордэнам Пашаны, у 2014 годзе – ордэнам Айчыны ІІІ ступені.

Жанаты. Мае дачку 1985 года нараджэння і сына 1998 года нараджэння.