 | Снапкоў Мікалай ГенадзевічНарадзіўся ў 1969 годзе ў г. Магілёве. У 1991 годзе скончыў Беларускую сельгасакадэмію, у 2001-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. |
1990-1994 | эканаміст, старшы эканаміст, бухгалтар на сельгаспрадпрыемствах Магілёўскай і Гродзенскай абласцей |
1994-1996 | эканаміст, галоўны эканаміст, намеснік кіраўніка ў Дрыбінскім аддзяленні Белаграпрамбанка |
1996-2000 | намеснік старшыні па пытаннях эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Горацкага райвыканкама |
2000-2007 | начальнік фінансавага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама |
2007-2009 | намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама |
2009 -2014 | намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністр эканомікі |
2014 -2020 | Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы |
2020 | Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь |