Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску 17-20 мая 2011 года

Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску 17-20 мая 2011 года. Для яго падрыхтоўкі і правядзення распараджэннем Прэм'ер-міністра Беларусі ад 7 лютага 2011 года нумар 15р створаны арганізацыйны камітэт на чале з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Уладзімірам Сямашкам.

У аргкамітэт таксама ўвайшлі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў, Міністр прамысловасці Дзмітрый Кацярыніч, намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец, кіраўнікі і прадстаўнікі іншых міністэрстваў, аблвыканкамаў, навуковых устаноў, прадпрыемстваў.

Беларускі прамысловы форум праводзіцца штогод з 1997 года. Мэта форуму - садзейнічанне прадпрыемствам і арганізацыям Рэспублікі Беларусь у вырашэнні задач па пашырэнню выпуску высокатэхналагічнай канкурэнтаздольнай на ўнутраным і знешнім рынках прадукцыі, укараненню новых навукаёмістых тэхналогій і абсталявання, развіццю міжнароднай кааперацыі, прыцягненню ў прамысловасць рэспублікі інвестыцый.​
Надрукавана з сайта government.by
Адрас публікацыі http://government.by/be/solutions/1585
надрукаваць