Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 17.09.2011

№ 1245

Стагоддзе М. Танка шырока адсвяткуюць у Беларусі

Шырокае святкаванне стагоддзя паэта Максіма Танка плануецца ў Беларусі ў 2012 годзе. Пастановай Саўміна № 1245 зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных дню нараджэння беларускага паэта, склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па іх правядзенні і крыніцы фінансавання.

На працягу 2012 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры запланавана правядзенне экспазіцый і выстаў, прысвечаных стагоддзю са дня нараджэння Максіма Танка. Міністэрству інфармацыі даручана выданне і прэзентацыя кнігі ўспамінаў пра Максіма Танка ў серыі "Жыццё вядомых людзей Беларусі". Запланавана таксама правядзенне тэматычных канцэртных праграм і рэспубліканскага паэтычнага конкурсу.

Максім Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся 4 (17) верасня 1912 года ў сяле Пількаўшчына Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Народны паэт БССР (1968), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), перакладчык, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1978, за кнігу "Нарачанскія сосны"), Дзяржаўнай прэміі СССР (1948, за зборнік "Каб ведалі"), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, за зборнік "Мой хлеб надзённы"). Памёр у 1995 годзе.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: