Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 08.11.2011

№ 1497

У Беларусі зацверджаны дадатковыя патрабаванні да забудоўшчыкаў, якія ажыццяўляюць долевае будаўніцтва

Урад Беларусі зацвердзіў дадатковыя патрабаванні да забудоўшчыкаў, якія ажыццяўляюць долевае будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў. Адпаведная пастанова нумар 1497 ад 8 лістапада бягучага года прынята Саветам Міністраў.

Гэтым дакументам вызначаны парадак складання і прадастаўлення звестак забудоўшчыкамі і ўстаноўлена абавязковае выкананне пэўных нарматываў ацэнкі фінансавай устойлівасці іх дзейнасці. Сярод іх нарматыў забяспечанасці абавязацельстваў, які вызначаецца шляхам дзялення сумы актываў забудоўшчыка на суму яго абавязацельстваў па дагаворах стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва (не менш як 0,5) і нарматыў бясстратнасці, які вызначаецца як колькасць гадоў з разліку трох апошніх гадоў работы забудоўшчыка, па выніках якіх у яго адсутнічалі страты (не менш як 2).

Разлік гэтых нарматываў павінен праводзіцца забудоўшчыкам і штоквартальна прадстаўляцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, які абавязаны пастаянна аналізаваць звесткі для прыняцця згодна з заканадаствам мер па абароне інтарэсаў грамадзян, якія будуюць жыллё на аснове заключаных дагавораў долевага будаўніцтва.

Гэта пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: