Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 17.12.2011

№ 1696

У Беларусі зацверджаны аб'ёмы вытворчасці асноўных відаў сельгаспрадукцыі ў 2012 годзе

Урад Беларусі зацвердзіў меры па падрыхтоўцы да палявых работ, аб'ёмы вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама аб'ёмы нарыхтоўкі травяных кармоў для грамадскай жывёлагадоўлі ў 2012 годзе. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 1696 ад 17 снежня 2011 года.

У цэлым па рэспубліцы ў наступным годзе пастаўлена задача атрымаць ва ўсіх катэгорыях гаспадарак 8 млн. 800 тыс.т збожжа, 7 млн. 390 тыс.т бульбы, 4 млн. 300 тыс.т цукровых буракоў, 225 тыс.т ільнотрасты і 630 тыс.т алейнага семя рапсу. Акрамя таго, плануецца сабраць 1 млн. 990 тыс.т агародніны і 400 тыс.т пладоў і ягад.

Для грамадскай жывёлагадоўлі травяныя кармы будуць нарыхтаваны ў аб'ёме 6 млн. 854 тыс.т кармавых адзінак. Трэба будзе забяспечыць у сельгасарганізацыях вытворчасць усіх відаў кармоў (уключаючы летнія зялёныя) у аб'ёме не менш як 38 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, нарыхтоўку кармоў на стойлавае ўтрыманне – не менш за 25 ц кармавых адзінак.

У Беларусі павінна быць нарыхтавана ў наступным годзе 6 млн. 300 тыс.т фуражнага зерня, у тым ліку 1 млн. 570 тыс.т у Мінскай вобласці, 1 млн. 140 тыс.т у Брэсцкай, 1 млн. 60 тыс.т у Гродзенскай, 940 тыс.т у Віцебскай, 840 тыс.т у Гомельскай і 750 тыс.т у Магілёўскай.

Плануецца стварэнне і напаўненне страхавых фондаў сартавога насення збожжавых і зернебабовых культур ураджаю 2012 года ў аб'ёме не менш за 60 тыс.т.

Будуць прыняты меры па ўнясенню ў 2012 годзе сельскагаспадарчымі і іншымі арганізацыямі, сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі мінеральных угнаенняў у аб'ёме 1931,4 тыс.т дзеючага рэчыва, у тым ліку для правядзення ранніх веснавых падкормак і яравой сяўбы – 1343,5 тыс.т, паўторных падкормак – 193,3 тыс.т і азімай сяўбы – 394,6 тыс.т. У чацвёртым квартале пад ураджай 2013 года намечана назапасіць 340,3 тыс.т мінеральных угнаенняў. У адпаведнасці з пастановай унясенне мікраўгнаенняў павінна быць забяспечана ў 2012 годзе ў аб'ёме 638,7 т дзеючага рэчыва.

Канцэрну "Белнафтахім" даручана забяспечыць вытворчасць і рэалізацыю ў наступным годзе сельскагаспадарчым і іншым арганізацыям, сялянскім гаспадаркам, ільнозаводам мінеральных угнаенняў у аб'ёме 1694,6 тыс.т дзеючага рэчыва, з іх 679,4 тыс.т азотных, 166,9 тыс.т фосфарных і 848,3 тыс.т калійных угнаенняў. "Белнафтахіму" таксама трэба забяспечыць пастаўку гэтым жа арганізацыям 748 тыс.т дызельнага паліва, 97 тыс.т аўтамабільнага бензіну, 30,5 тыс.т маторных масел і змазак і 28,6 тыс.т пячнога паліва.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: