Бел | Рус | Eng PDA
Сумесная Пастанова Савета Міністраў і Нацыянальнага Банка

ад 22.12.2011

№ 1725/24

Міжведамасная камісія па развіцці сістэмы рэйтынгаў па нацыянальнай шкале ствараецца ў Беларусі

Міжведамасная камісія па развіцці сістэмы прысваення і выкарыстання рэйтынгаў па нацыянальнай шкале ствараецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 22 снежня 2011 года № 1725/24.

У ліку асноўных задач новай структуры – садзейнічанне стварэнню і эфектыўнаму функцыянаванню сістэмы прысваення і выкарыстання рэйтынгаў па нацыянальнай шкале банкаў, страхавых арганізацый, эмітэнтаў каштоўных папер і эмітаваных імі каштоўных папер, а таксама іншых юрыдычных асоб, аналіз эфектыўнасці мер, што прымаюцца па развіцці ў краіне такой сістэмы .

Камісія будзе ажыццяўляць падрыхтоўку прапаноў аб фарміраванні дзяржаўнай палітыкі ў галіне прысваення і выкарыстання рэйтынгаў па нацыянальнай шкале да вызначэння рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання, які будзе займацца гэтымі пытаннямі. Новая структура таксама будзе вызначаць прынцыпы распрацоўкі методык і працэдур прысваення рэйтынгаў па нацыянальнай шкале, падыходы да ўстанаўлення адпаведнасці рэйтынгаў, якія прысвойваюць міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы, і рэйтынгаў па нацыянальнай шкале, якія прысвойваюць нацыянальныя рэйтынгавыя агенцтвы, садзейнічаць фарміраванню спрыяльных эканамічных умоў для стымулявання добраахвотнага атрымання рэйтынгу і вызначаць падыходы да ўстанаўлення выпадкаў абавязковага атрымання рэйтынгу.

Міжведамасная камісія мае права разглядаць пытанні фарміравання і ўдасканалення ў Беларусі сістэмы прысваення і выкарыстання рэйтынгаў па нацыянальнай шкале, прыцягваць для ўдзелу ў такой працы замежныя і міжнародныя арганізацыі, разглядаць звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях прысваення і выкарыстання рэйтынгаў па нацыянальнай шкале.

Міжведамасную камісію ўзначаліць першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Мікалай Лузгін. Персанальны склад камісіі зацвярджаецца Саветам Міністраў і Нацыянальным банкам. Да працы гэтай структуры могуць прыцягвацца прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, замежных і міжнародных арганізацый. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці міжведамаснай камісіі будзе ажыццяўляць Нацыянальны банк.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: