Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 27.04.2016

№ 340

Беларусь павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 27 красавіка 2016 года нумар 340.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $54,9 да $66 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павялічыцца з 38,9$ да 46,8$ за 1 т, на таварныя бензіны - з 33,4$ да 40,2$  за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $26,4$ за 1 т (была $21,9). Такая ж пошліна ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі павышаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: