Пастанова Савета Міністраў

ад 22.11.2017

№ 879

Аб нормах харчавання і грашовых нормах выдаткаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыi

Урадам ўнесены карэктывы ў нормы харчавання і грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада № 879.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння рацыянальнага і збалансаванага харчавання, адпаведнага фізіялагічным патрэбнасцям дзяцей і прадугледжвае павелічэнне грашовых норм расходаў на харчаванне на 10% ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама ў аздараўленчых лагерах і на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі.

Так, кошт харчавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў залежнасці ад узросту дзіцяці і яго знаходжання ў гэтай установе складзе ад 45,32 да 85,14 рублёў у месяц, у агульнаадукацыйных школах у залежнасці ад узросту навучэнца і часу яго знаходжання ў установе - ад 1,65 да 5,65 рублёў у суткі.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня 2017 г.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: