Аб стварэнні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню XXV Дня беларускага пісьменства ў г .Іванава |
|
|
Пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2017 года № 922 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXV Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці 2 верасня 2018 года. Аргкамітэт узначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко. Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Іванаўскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых крыніц. Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. У 2017 годзе Дзень пісьменства прымаў Полацк. |
|
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/solutions/3048 |
надрукаваць |