Савет Міністраў даручыў Міністэрству фінансаў выдзеліць у 2017 годзе са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, 123 тыс. рублёў Упраўленню справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Белавежская пушча". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 19 снежня 2017 г. № 988.
Выдзеленыя сродкі будуць накіраваны на правядзенне комплексу санітарна-аздараўленчых і лесааднаўленчых мерапрыемстваў.
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычнiка 2016 года "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год".
З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта