Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 22.10.2018

№ 754

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычнiка 2018 г. № 754 аб'яўлена навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". Яна пройдзе з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года.

У гэты перыяд ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія прадстаўленні. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.

Цэнтральнай падзеяй акцыі стане навагодняе свята, якое пройдзе ў г. Мінску ў Палацы Рэспублікі. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 2 тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: навучэнцы-пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

Прынятай пастановай таксама зацверджаны аргкамітэт па правядзенні ў г. Мінску мерапрыемстваў у рамках навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: