Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 30.01.2019

№ 65

Аб парадку правядзення прававога маніторынгу

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 65 зацверджана Інструкцыя аб парадку правядзення прававога маніторынгу.

Прававы маніторынг праводзіцца ў мэтах сістэматычнага аналізу і ацэнкі якасці заканадаўства, практыкі правапрымянення, эфектыўнасці прававога рэгулявання грамадскіх адносін.

Задачамі прававога маніторынгу з'яўляюцца: ацэнка эфектыўнасці норм заканадаўства; выяўленне і аналіз недахопаў прававога рэгулявання грамадскіх адносін, іх прычын, а таксама наступстваў, якія ўзніклі ў працэсе прымянення нарматыўнага прававога акта; выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні заканадаўства і практыкі правапрымянення, прыняцці мер па належнай рэалізацыі нарматыўных прававых актаў.

Прававы маніторынг ажыццяўляецца нарматворчымі органамі ў дачыненні да нарматыўных прававых актаў, прынятых імі.

Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць прававы маніторынг у дачыненні да нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы дзейнасці (галіны), у якой дадзеныя дзяржаўныя органы праводзяць дзяржаўную палітыку, ажыццяўляюць рэгуляванне і кіраванне, а iншыя дзяржаўныя арганiзацыi - у дачыненні да нарматыўных прававых актаў, распрацоўку якіх яны ажыццяўлялі.

Прававыманіторынг праводзіцца на пастаяннай аснове, як правіла, у адпаведнасці  з планамі правядзення прававога маніторынгу.

Аб'ект прававога маніторынгу вызначаецца яго арганізатарам з улікам мэтазгоднасці і першачарговасці вырашэння праблем прававога рэгулявання грамадскіх адносін і практыкі правапрымянення ў выпадках: частых карэкціровак нарматыўнага прававога акта; наяўнасці інфармацыі аб адсутнасці аднастайнай практыкі яго прымянення; наяўнасці іншых праблем правапрымянення, абумоўленых у тым ліку прабеламі, калізіямі і іншай прававой нявызначанасцю.

Прававы маніторынг ажыццяўляецца ў дачыненні да нарматыўных прававых актаў не раней аднаго года пасля ўступлення іх у сілу.

Пры выяўленні фактараў, якія аказваюць істотны негатыўны ўплыў на прымяненне норм нарматыўнага прававога акта, у дачыненні да такога акта можа быць праведзены прававвы маніторынг раней названых тэрмінаў.

Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2019 года.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: