Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 29.08.2019

№ 576

Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года № 576.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $90,7 за 1 т (раней - $94,1). Пошліна на прамагонны бензін знізілася з $51,7 да $49,8 за 1 т, на таварныя бензіны - з $28,2 да $27,2 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $27,2 за 1 т (была $28,2).

Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 жніўня. Тады яны таксама былі зніжаны.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: