Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты |
|
Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года № 576. Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $90,7 за 1 т (раней - $94,1). Пошліна на прамагонны бензін знізілася з $51,7 да $49,8 за 1 т, на таварныя бензіны - з $28,2 да $27,2 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $27,2 за 1 т (была $28,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых масел. Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 жніўня. Тады яны таксама былі зніжаны. |
|
Надрукавана з сайта government.by Адрас публікацыі http://government.by/be/solutions/3629 |
надрукаваць |