Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 кастрычніка 2018 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Эфіопія. Гэта замацавана пастановай Урада ад 13 красавіка 2018 года № 285.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2018 г. № 251 са складу Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці выключаны рэспубліканскае гандлёвае унітарнае прадпрыемства "Белсат", адкрытае акцыянернае таварыства "Сцяг індустрыялізацыі" і адкрытае акцыянернае таварыства "Швейная фірма "Лона" .
Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 3 красавіка 2018 г. № 250 зацверджана Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, падпісанае ў г.Астане 13 жніўня 2017 года.
Савет Міністраў зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі і правядзенні рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 2 красавіка 2018 г. № 243.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь узгадніў Міністэрству абароны прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі грамадскаму аб'яднанню "Беларуская федэрацыя стралковага спорту" ў мэтах стварэння і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, правядзення федэрацыяй спартыўных мерапрыемстваў і ўдзелу ў іх, у тым ліку падрыхтоўкі спартсменаў, згодна з заключаным паміж імі дамове аб прадастаўленні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Урада ад 29 сакавіка 2018 г. № 233.
Гродзенскаму шклозаводу будзе аказана дзяржпадтрымка па выплаце працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 194 ад 13 сакавiка 2018 года.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 сакавіка 2018 года № 182 Марыніч Леанід Адамавіч вызвалены ад пасады першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у сувязі з пераводам да другога наймальніка.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1996 г. № 247 "Аб зацвярджэнні палажэння аб дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь" Савет Міністраў пастанавіў закрыць да 1 ліпеня 2018 года Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мелане (Італьянская Рэспубліка). Гэта змяшчаецца ў пастанове Урада ад 28 лютага 2018 г. № 162.
Намеснікамі старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі назначаны Уладзімір Сізоў і Святлана Гурына.
Намеснікамі старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі назначаны Уладзімір Сізоў і Святлана Гурына.