Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Урадам зацверджаны Правілы цеплазабеспячэння. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11.09.2019 г. № 609.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2019 г. № 607 зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі пры ажыццяўленні геолагаразведачных работ.
Беларусь з 1 верасня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года № 576.
Пастановай Савета Міністраў ад 24 лiпеня 2019 г. № 489 Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч, генеральны дырэктар ДУ "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці", назначаны паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце Еўразійскай патэнтнай арганізацыі і паўнамоцным прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у Міждзяржаўным савеце па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці.
Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь ў Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) адкрыецца ў 2020 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 лiпеня 2019 г. № 480.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь назначыў Мірусіна Вячаслава Віктаравіча намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
Беларусь ўводзіць ліцэнзаванне імпарту партландцэмента. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лiпеня 2019 года № 459.
Аб назначэнні І.В.Малкінай
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне аб парадку складання заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы, правядзення па ёй экспертызы і прыняцця рашэння па выніках экспертызы. Гэта замацавана пастановай Урада ад 19.06.2019 г. № 403.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2019 г. № 230р у мэтах забеспячэння эфектыўнага ўзаемадзеяння рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання па выкананню даручэнняў Кiраўнiка дзяржавы аб паскораным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек