Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Пастановай Савета Міністраў ад 14 чэрвеня 2019 г. № 385 зацверджана Палажэнне аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі.
Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 мая 2019 года № 342.
Пастанновай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2019 года № 304 вызвалены:Малкіна Ія Вітальеўна ад пасады першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта; Семенкевіч Дзмітрый Ігаравіч ад пасады намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта;Шэдко Дзмітрый Генадзьевіч ад пасады першага намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў.
Савет Міністраў Беларусі адобрыў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 г. № 210 назначаны: Александровіч Наталля Мікалаеўна - намеснікам Міністра транспарту і камунікацый; Гарэлік Юрый Уладзіміравіч - дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў; Іваноў Андрэй Мікалаевіч ў парадку пераводу намеснікам Міністра транспарту і камунікацый.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г. № 74р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2019 годзе форуму па Кітайска-Беларускаму супрацоўніцтву і рэгіянальным развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і Шлях".
Праекты асноўных эканамічных дакументаў на 2020 год даручана ўнесці ў Савет Міністраў да 1 жніўня 2019 года. Гэта прадугледжана распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г. № 73р.
Савет Міністраў зацвердзіў Канцэпцыю інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 12 сакавiка 2019 г. № 153.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 устаноўлены тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" па 31 снежня 2020 г.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2019 г. № 33р створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб паэтапным замяшчэнні поліэтыленавай тары для разліву пітной вады і напояў на шкляную тару.