Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Урадам зацверджаны план падрыхтоўкі (удзелу ў падрыхтоўцы) законапраектаў рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання на 2019 г.. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2019 г. № 77.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 65 зацверджана Інструкцыя аб парадку правядзення прававога маніторынгу.
Беларусь з 1 лютага 2019 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскго эканамічнаго саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 62.
Пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2019 г. № 34 ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза асобных відаў лесаматэрыялаў.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2019 г. № 8р створана міжведамасная рабочая група па арганізацыі сумеснай работы з Сусветным банкам у мэтах падрыхтоўкі дакумента "Дарожная карта структурных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь". Яе кіраўніком прызначаны намеснік Міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2019 г. № 7р створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню у 2019 годзе мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня". Старшынёй аргкамітэта назначаны Міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2019 года № 5р створана рабочая група па выпрацоўцы прапаноў аб далейшым развіцці беларуска-расійскай інтэграцыі. Яе ўзначальвае Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2019 года № 4 зацверджана Палажэнне аб часовых санітарных мерах.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2018 года № 975 зацверджана Палажэнне аб парадку планавання выдаткаў мясцовых бюджэтаў на функцыянаванне дзяржаўных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, падпарадкаваных структурным падраздзяленням мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-уладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2018 г. № 379р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі.