Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 270 зацвердзіў Дзяржаўную праграму садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2011 год. Гэты комплексны дакумент вызначае галоўныя напрамкі і прыярытэты дзейнасці органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, аб'днанняў наймальнікаў і прафсаюзаў, грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў у вырашэнні эканамічных і сацыяльных праблем занятасці.
Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады зацверджана Урадам Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 4 сакавіка 2011 года нумар 269.
Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года прысуджаны дваццаці прадпрыемствам і арганізацыям. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 248.
Беларусь з 1 сакавіка 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2011 года нумар 235.
Урадам Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2011 годзе.
У мэтах рэалізацыі даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні падтрымкі навучэнцам пры праездзе на гарадскім пасажырскім транспарце, дадзенага Кіраўніком дзяржавы 6 снежня 2010 года ў ходзе чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, Саветам Міністраў Беларусі прынята пастанова нумар 202 "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў".
Дзяржаўная комплексная праграма прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў на 2011-2014 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 9 лютага 2011 года нумар 163.
Урадам Беларусі зацверджана Комплексная праграма развіцця інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.
Беларускі прамысловы форум пройдзе ў Мінску 17-20 мая 2011 года.
Новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ўстаноўлены ў Беларусі з 1 лютага.