Аляксандр Турчын: Эканамічны рост назіраецца ва ўсіх краінах СНД

Эканамічны рост назіраецца ва ўсіх краінах СНД. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД.

"Ва ўсіх краінах Садружнасці назіраецца эканамічны рост. Другі год запар тэмпы росту ВУП у дзяржавах СНД перавышаюць сярэднесусветныя. Такая тэндэнцыя наглядна пацвярджае атрыманне канкрэтнай выгады кожнай дзяржавай-удзельніцай ад эканамічнай інтэграцыі ў рамках Садружнасці. Аднак нельга спыняцца на дасягнутым. Мы не можам ігнараваць турбулентнасць на сусветным рынку ў выніку розных абставін", - сказаў Аляксандр Турчын.

Прэм'ер-міністр абазначыў прыярытэтныя напрамкі эканамічнага ўзаемадзеяння для развіцця Садружнасці. "Выкарыстанне механізмаў свабоднага гандлю таварамі і паслугамі, а таксама ўстараненне бар'ераў ва ўзаемным гандлі дадуць нам магчымасць выйсці на новы ўзровень гандлёва-эканамічных узаемаадносін у Садружнасці. Неабходна больш актыўна задзейнічаць патэнцыял рабочай групы высокага ўзроўню для правядзення аналізу прэтэнзій, што паступаюць, і ўстаранення перашкод ва ўзаемным гандлі паміж краінамі СНД. Важным з'яўляецца ўступленне ў сілу пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі для ўсіх краін, якія падпісалі дакумент", - адзначыў Прэм'ер-міністр.

Яшчэ адзін прыярытэтны напрамак - фарміраванне навукова-тэхналагічнай прасторы СНД для дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту. "Прапаную Выканкаму СНД падумаць, дзе ў сферы тэхналогій мы можам выкарыстоўваць наш патэнцыял, каб развіваць сумесныя вытворчасці з высокай дабаўленай вартасцю. Таксама мы хочам сканцэнтраваць намаганні на пашырэнні прамысловай кааперацыі і павышэнні ўзроўню лакалізацыі выпускаемай прадукцыі. Падпісанае сёння пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у развіцці галін цяжкага машынабудавання павінна садзейнічаць гэтай мэце", - падкрэсліў кіраўнік беларускага Ўрада.

Наступны прыярытэт - лічбавізацыя. "Шырокае ўкараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій садзейнічае эканамічнаму росту, павышэнню якасці паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву. Рэалізацыя ў гэтай галіне сумесных праектаў, што ўяўляюць цікавасць для ўсіх краін СНД, надасць дадатковы імпульс шматпланаваму супрацоўніцтва ў Садружнасці. Лічым, што ад стварэння адзінай лічбавай прасторы ў рамках СНД выйграе як арганізацыя ў цэлым, так і кожная дзяржава-ўдзельніца", - заявіў Аляксандр Турчын.

Таксама ў ліку прыярытэтаў ён назваў умацаванне міжнароднага статусу СНД, наладжванне практычнага супрацоўніцтва галіновых саветаў і базавых арганізацый. "Набыты вопыт узаемадзеяння краін СНД ва ўсіх сферах, развітая нарматыўная прававая база даюць магчымасць Садружнасці актыўна пазіцыянаваць сябе на міжнароднай арэне, важка гучаць у міжнароднай інфармацыйнай прасторы", - сказаў на заканчэнне Прэм'ер-міністр.

Фота: БЕЛТА