Аляксандр Турчын: Фінансавая сістэма - найважнейшы элемент у любой дзяржаве

Фінансавая сістэма - найважнейшы элемент у любой дзяржаве. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на пасяджэнні калегіі Міністэрства фінансаў.

"Фінансавая сістэма - найважнейшы элемент у любой дзяржаве. Ад таго, як працуе фінансавая сістэма, шмат у чым залежыць тое, як функцыянуе і дзяржава ў цэлым, і эканоміка ў прыватнасці", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.

Аляксандр Турчын заявіў, што фінансавая сістэма Беларусі ўстойлівая, нягледзячы на няпростыя знешнія эканамічныя ўмовы.

"Ацэньваючы вынікі 2024 года, адзначу, што дзякуючы праведзенай сістэмнай рабоце нам удалося вырашыць вайжнейшыя задачы. Фінансавая сістэма краіны ўстойлівая і адпавядае макраэканамічнай сітуацыі, нават нягледзячы на няпростыя знешнія эканамічныя ўмовы", - сказаў Аляксандр Турчын.

Як падкрэсліў кіраўнік Урада, ключавымі задачамі Мінфіна на 2025 год па-ранейшаму застаюцца забеспячэнне збалансаванасці бюджэту і сацыяльнай арыентаванасці бюджэтнай палітыкі, кіраванне дзяржаўным доўгам і аптымізацыя падатковых ільгот. А павышэнне эфектыўнасці бюджэтных расходаў застаецца важнейшай задачай усяго дзяржаўнага апарату.

"Мінфін павінен выступіць у ролі каардынатара фарміравання бюджэтна-падатковай і фінансава-эканамічнай палітыкі дзяржавы, стымулюючай дадатковыя паступленні ў бюджэт. Генерацыя дадатковых даходаў бюджэту павінна ажыццяўляцца як за кошт удасканалення падатковай сістэмы, так і за кошт стварэння ўмоў для развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, стварэння новых аб'ектаў у сферах вытворчасці і аказання паслуг", - адзначыў Прэм'ер-міністр.

На пасяджэнні калегіі Міністэрства фінансаў з удзелам Прэм'ер-міністра разгледзяць вынікі выканання бюджэту за 2024 год і задачы фінансавых органаў на 2025 год.

Як паведаміў журналістам Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, бюджэт Беларусі ў 2024 годзе выкананы збалансавана, у першыя два месяцы 2025 года дэфіцыту бюджэту таксама не назіраецца.

Фота: БЕЛТА