Аляксандр Турчын прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі

Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын 9 мая прыняў удзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі.

Людзі розных пакаленняў, узростаў і прафесій сабраліся разам, каб аддаць даніну павагі тым, дзякуючы каму кожны наш год - мірны. Першы вянок да падножжа манумента ўсклаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Потым - Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын разам з кіраўнікамі дзяржаўных органаў.