З арганізацыяй правядзення цэнтралізаванага экзамену ў БДПУ азнаёмілася Намеснік Прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч. У ВНУ арганізавана работа медпункта, буфетаў, забяспечаны пітны рэжым, прадумана навігацыя, сумесна з упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска распрацаваны графік прыезду выпускнікоў.
Цэнтралізаваныя іспыты для вучняў 11-х класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама выпускнікоў мінулых гадоў пачаліся адначасова ва ўсіх 144 пунктах правядзення па ўсёй краіне.